БЕЛ Ł РУС

Іран вырашыў адмовіцца ад усіх запасаў узбагачанага ўрану па патрабаванні ЗША

28.02.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Амана Бадр аль-Бусаідзі заявіў у інтэрв’ю CBS News, што Іран пагадзіўся адмовіцца ад усіх запасаў узбагачанага ўрану па патрабаванні ЗША. Маскат выступае пасярэднікам у перамовах паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.

Рэактар у Араку. Фота: Satellite image (c) 2025 Maxar Technologies / Getty Images

«Самым важным дасягненнем, я лічу, з’яўляецца згода на тое, што ў Ірана ніколі і ні пры якіх абставінах не будзе ядзернага матэрыялу, які дазволіць стварыць бомбу. Гэта робіць спрэчку аб узбагачэнні менш актуальнай, бо цяпер мы гаворым пра нулявыя запасы», — сказаў міністр.

Ён дадаў, што кантроль за выкананнем пагаднення павінна будзе ажыццяўляць МАГАТЭ.

«Я думаю, што цяпер ёсць згода, што існуючыя запасы будуць перапрацаваныя да мінімальна магчымага ўзроўню — фактычна да натуральнага ўзроўню — пасля чаго перапрацаваныя ў паліва, і гэты працэс будзе незваротным», — растлумачыў Бадр аль-Бусаідзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула