ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране
Першая хваля ўдараў наносілася па аб'ектах супрацьпаветранай абароны і месцах базавання ракет. Удары таксама былі скіраваныя ў месцы знаходжання кіраўніцтва Ірана, у тым ліку аяталы Хаменеі.
«Дзяржава Ізраіль нанесла папераджальны ўдар па Іране, каб ліквідаваць пагрозы ў дачыненні да нашай краіны», — сказаў ён.
Кац адзначыў, што ў найбліжэйшы час чакаецца ўдар у адказ па Ізраілі, таму ў краіне абвешчана надзвычайнае становішча.
У Тэгеране прагрымеў выбух, у неба ўзняўся густы слуп дыму.
Таксама ЦАХАЛ нанёс серыю ўдараў па пазіцыях Хезбалы ў Ліване. У першую чаргу пад ударамі апынуліся ракетныя ўстаноўкі і склады са зброяй.
09:54
Ізраільскі Channel 12 са спасылкай на крыніцу піша, што атаку Ізраіль праводзіць сумесна з ЗША. Афіцыйна ўдзел ЗША пакуль не пацверджаны.
Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі няма ў сталіцы Ірана Тэгеране — ён пераведзены ў бяспечнае месца, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Reuters.
У цэнтры Тэгерана чуваць выбухі, людзі ў паніцы ўцякаюць.
09:57
Аперацыя планавалася некалькі месяцаў, а дата яе пачатку была вызначана некалькі тыдняў таму, заявіў прадстаўнік Мінабароны Ізраіля
10:02
Новымі ўдарамі Ізраіля па Іране падвергліся рэзідэнцыя прэзідэнта, штаб разведкі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі і аэрапорт у Тэгеране
Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі адсутнічае ў сталіцы — ён пераведзены ў бяспечнае месца, паведамляе Reuters спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка іранскіх уладаў.
10:07
У Тэгеране адключылі сувязь і інтэрнэт
На дадзены момант было атакавана каля 30 цэляў.
Ва ўсходняй і заходняй частках сталіцы Ірана — Тэгеране — былі адключаны лініі мабільнай сувязі, у некаторых раёнах аслаблена падключэнне да інтэрнэту.
10:15
Удары нанесены не толькі па Тэгеране. Выбухі чуваць у гарадах Кум, Ісфахан (там знаходзіцца буйны завод па вытворчасці боепрыпасаў Міністэрства абароны Ірана), Керэдж, Керманшах і Тэбрыз.
10:24
Тэгеран рыхтуецца да мер у адказ, адказ будзе разбуральным, заявіў іранскі чыноўнік Reuters
Як сцвярджае The New York Times, удары Ізраіля і ЗША па Іране адбыліся пасля таго, як Дональд Трамп расчараваўся ў перамовах па ядзернай праграме.
10:33
Магчыма, разбурана рэзідэнцыя аяталы Алі Хаменеі
Але сам вярхоўны лідар Ірана пераведзены ў бяспечнае месца
10:35
Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам
Пра гэта піша The Times of Israel са спасылкай на прадстаўніка ізраільскага ўрада.
Па яго словах, мэтай удараў, нанесеных раніцай 28 лютага, сталі аб’екты іранскага рэжыму і вайсковыя базы.
Амерыканскі чыноўнік заявіў тэлевізійнаму каналу «Аль-Джазіра», што ўдары накіраваны на падрыў сістэмы бяспекі Ірана.
Як піша The New York Times, ЗША наносяць дзясяткі ўдараў па Іране штурмавікамі, якія размешчаны на вайсковых базах па ўсім Блізкім Усходзе.
Перад атакай ЗША значна павялічылі сваю ваенную прысутнасць у рэгіёне, разгарнуўшы два авіяносцы, шэраг эсмінцаў і больш за 50 знішчальнікаў.
10:36
Трамп: «Мы пачалі маштабную ваенную аперацыю ў Іране, знішчым пагрозу з боку жорсткага іранскага рэжыму»
11:07
Кіраўніцтва Ірана ў бяспецы
Прэзідэнт Масуд Пезешкіян не пацярпеў у выніку атак ЗША і Ізраіля, паведамляе іранскае агенцтва Mehr са спасылкай на крыніцу.
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі таксама не пацярпеў — ён знаходзіцца ў бяспечным месцы за межамі Тэгерана, заявіла Reuters крыніца з кіраўніцтва Ірана.
11:11
Трамп: Мы збіраемся знішчыць іх ракеты і зраўняць іх ракетную прамысловасць з зямлёй
Прэзідэнт ЗША выступіў са зваротам наконт атакі на Іран: «Мы збіраемся пераканацца, што тэрарыстычныя марыянеткі ў рэгіёне больш не змогуць дэстабілізаваць мір».
Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social апублікаваў зварот наконт удзелу ЗША ў атацы на Іран:
«Узброеныя сілы Злучаных Штатаў пачалі маштабныя баявыя дзеянні ў Іране. Наша мэта — абараніць амерыканскі народ шляхам ліквідацыі немінучых пагроз з боку іранскага рэжыму, заганнай групы вельмі жорсткіх, жахлівых людзей. Яго дзейнасць наўпрост падвяргае небяспецы Злучаныя Штаты, нашы войскі, нашы замежныя базы і нашых саюзнікаў па ўсім свеце.
На працягу 47 гадоў іранскі рэжым скандуе «Смерць Амерыцы» і вёў бясконцую кампанію кровапраліцця і масавых забойстваў, накіраваную супраць Злучаных Штатаў, нашых войскаў і невінаватых людзей у многіх, многіх краінах.
[…] У апошнія гады марыянеткі рэжыму працягвалі здзяйсняць незлічоныя атакі на амерыканскія сілы, дыслакаваныя на Блізкім Усходзе, а таксама на ваенна-марскія і камерцыйныя судны ЗША і міжнародныя суднаходныя шляхі. Гэта быў масавы тэрор, і мы больш не збіраемся з гэтым мірыцца.
11:35
У Іране практычна цалкам адключаны інтэрнэт
Узровень падключэння да сеткі складае ўсяго 4% ад звычайнага ўзроўню, паведамляе сэрвіс маніторынгу блакіровак NetBlocks.
«Інцыдэнт адбываецца на фоне баявых аперацый ЗША і Ізраіля і адпавядае мерам, якія прымяняліся падчас мінулагодняй вайны з Ізраілем», — паведаміў сэрвіс.
11:39
Прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньягу запісаў відэазварот у сувязі з ударам па Іране
Ён заявіў, што Ізраіль і ЗША пачалі сумесную аперацыю супраць «існаванай пагрозы», якая зыходзіць ад Ірана.
Па яго словах, удар па Іране можа «стварыць умовы для таго, каб мужны іранскі народ узяў свой лёс у свае рукі».
12:03
У Ерусаліме прагучалі выбухі на фоне атакі ў адказ Ірана, паведамляюць The New York Times і Al Jazeera.
Акрамя таго, два новыя выбухі прагучалі ў сталіцы Ірана Тэгеране.
Іран паспрабаваў нанесці ўдары па амерыканскіх базах у Катары, ААЭ і Бахрэйне.
12:18
Катар і ААЭ закрылі сваю паветраную прастору. У ААЭ паведамляецца аб удары па авіябазе Аль-Дхафра.
12:22
Іран атакуе амерыканскія аб’екты ў Іарданіі
12:30
Біньямін Нетаньяху абвясціў пра аперацыю «Леў, які рычыць» супраць Ірана
Заяву прэм’ера Ізраля апублікавала прэс-служба ізраільскага ўрада.
«Наступныя дні аперацыі «Леў, які рычыць» патрабуюць ад нас усіх цярплівасці і стойкасці. Мы будзем стаяць разам, змагацца разам і разам забяспечым вечнасць Ізраіля», — падкрэсліў ён.
Нетаньяху падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за «гістарычнае лідарства» і адзначыў, што нельга дазволіць Тэгерану ўзброіцца ядзернай зброяй, «якая дазволіла б яму пагражаць усяму чалавецтву».
12:45
Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі
Крыніцы NY Times тлумачаць, што разлічвалі на фактар нечаканасці.
Паводле задумы, ужо падчас першай хвалі ўдараў павінны былі быць забітыя многія высокапастаўленыя іранскія чыноўнікі.
13:18
Еменскія хусіты абвясцілі пра аднаўленне ўдараў па суднах ЗША ў Чырвоным моры
«Мы асуджаем амерыкана-ізраільскую агрэсію супраць Ісламскай Рэспублікі Іран, накіраваную на знішчэнне раўнавагі стрымлівання. Выказваем поўную і непахісную салідарнасць з Ісламскай Рэспублікай Іран, яе кіраўніцтвам, урадам і народам», — гаворыцца ў іх заяве.
14:22
Першы вядомы спадарожнікавы здымак рэзідэнцыі аяталы Алі Хаменеі ў Тэгеране паказвае, што некалькі будынкаў былі знішчаныя.
Source: NYT, Airbus
Месцазнаходжанне вярхоўнага лідара Ірана невядомае.
Гэты комплекс звычайна выкарыстоўваецца як яго афіцыйная рэзідэнцыя.
Ізраільскія крыніцы CNN назвалі мэты сённяшніх удараў сярод высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў:
- аятала Алі Хаменеі;
- прэзідэнт Масуд Пезешкіян;
- начальнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Абдалрахім Мусаві;
- сакратар Рады абароны Алі Шамхані;
- сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Алі Ларыджані.
14:40
«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі»
Сын апошняга іранскага шаха Рэза Пехлеві запісаў зварот.
«Менавіта мы, народ Ірана, завершым гэтую задачу ў гэтай апошняй бітве. Час вярнуцца на вуліцы набліжаецца», — гаворыцца ў ім.
14:46
Ізраіль апублікаваў першыя кадры ўдараў па Іране
Як заявілі ў ЦАХАЛ, у межах аперацыі вайскоўцы знішчаныя «сотні іранскіх ваенных цэляў, уключаючы пускавыя ўстаноўкі ракет у заходнім Іране».
14:58
40 дзяўчынак загінулі ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана
Падчас ранішняга ўдару ЗША і Ізраіля па Іране адна з ракет трапіла ў пачатковую школу для дзяўчынак у горадзе Мінаб, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Паводле папярэдніх даных, загінула 40 школьніц. Разбор завалаў на месцы трагедыі працягваецца.
15:20
ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі
Так, Міністэрства абароны Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у сваёй афіцыйнай заяве паведаміла, што краіна стала аб’ектам «абуральнай атакі з выкарыстаннем іранскіх балістычных ракет».
15:40
Аэрапорты Дубая, што ў ААЭ, прыпынілі працу.
16:10
У небе над Дубаем прагучала каля пяці выбухаў. Сляды працы СПА ў раёнах Dubai Hills Mall, Дубай Марына і над галоўным гарадскім пляжам.
Паведамляецца, што адну з іранскіх ракет збілі проста над пяцізоркавым гатэлем Atlantis The Royal, які знаходзіцца на штучным востраве Пальма-Джумейра.
Другую іранскую ракету збілі проста над самым высокім у свеце колам агляду «Вока Дубая», вышыня якога складае каля 250 метраў. Атракцыён размешчаны на штучным востраве Bluewater побач з раёнам Дубай Марына.
17:13
Міністр абароны Ірана Амір Насірзадэ і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Махамед Пакпур лічацца загінулымі ў выніку ізраільскіх нападаў, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з ваеннымі аперацыямі Ізраіля, і адну рэгіянальную крыніцу.
17:33
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) апублікавала новыя відэазапісы аперацыі «Рык ільва».
Паводле заяў ізраільскага боку, на відэа паказана знішчэнне пускавой устаноўкі балістычных ракет на захадзе Ірана ў момант яе падрыхтоўкі да запуску ў бок ізраільскай тэрыторыі.
У ЦАХАЛ сцвярджаюць, што падчас аперацыі былі нейтралізаваныя «мноства» пускавых установак, якія нібыта былі гатовыя да неадкладных удараў па Ізраілі.
18:03
Армія абароны Ізраіля ў сацсетцы X заявіла пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране.
«Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) завяршыла шырокамаштабную аперацыю па знішчэнні стратэгічных сістэм абароны іранскага рэжыму. ЦАХАЛ нанёс удары па некалькіх стратэгічных сістэмах супрацьпаветранай абароны, у тым ліку па сучаснай сістэме SA-65 у раёне Керманшаха на захадзе Ірана», — гаворыцца ў паведамленні ізраільскага абароннага ведамства.
18:19
У Дубаі пасля іранскай атакі ўзнік пажар у раёне, дзе знаходзіцца пяцізоркавы гатэль Fairmont The Palm.
Як паведамляецца, ракета ўпала побач з пяцізоркавым гатэлем Fairmont The Palm у прэстыжным раёне Палм-Джумейра.
Паведамляюць, што ў выніку інцыдэнту загарэлася тэрыторыя каля гатэля.
20:04
Паводле паведамленняў ізраільскіх СМІ, рэзідэнцыя вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі моцна пацярпела ў выніку авіяўдараў, а на тэрыторыі будынкаў бачныя разбурэнні. Са спадарожнікавага здымка вынікае, што частка збудаванняў знішчаная. Пры гэтым невядома, дзе знаходзіўся Хаменеі падчас удараў — у рэзідэнцыі ці ў іншым месцы ў сховішчы.
Фота: Airbus
Прадстаўнікі ізраільскіх уладаў заявілі, што пакуль няма дакладнай інфармацыі пра тое, якія менавіта кіраўнікі іранскага рэжыму маглі загінуць, і высвятленне гэтых звестак патрабуе часу. Адначасова некаторыя ізраільскія СМІ паведамляюць пра магчымую гібель Хаменеі, спасылаючыся на ананімныя крыніцы і меркаванні, што ўсё больш прыкмет сведчаць пра яго ліквідацыю.
20:14
З'явілася відэа трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне. МУС краіны заявіла, што адразу некалькі жылых будынкаў у сталіцы Бахрэйна Манаме трапілі пад атаку. Працягваецца тушэнне пажараў і выратавальныя аперацыі.
Паведамляецца, што ў атакаваным хмарачосе ўзнік пажар на верхніх паверхах.
Інфармацыі пра ахвяры і пацярпелых пакуль няма.
У той жа час іранскія СМІ пішуць пра ўдар па галоўнаму каманднаму цэнтру ВПС ЗША ў Бахрэйне.
20:35
Іранскі беспілотнік атакаваў міжнародны аэрапорт Кувейта, ёсць пацярпелыя, паведамілі ва ўпраўленні цывільнай авіяцыі Кувейта.
«Беспілотнік атакаваў міжнародны аэрапорт Кувейта, у выніку некалькі супрацоўнікаў атрымалі лёгкія раненні, а пасажырскаму тэрміналу T1 нанесеныя невялікія матэрыяльныя страты», — паведаміла газета The Kuwait Times са спасылкай на прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі Кувейта Абдулу ар-Раджы.
Пазней стала вядома, што пры гэтай атацы пацярпелі 12 чалавек.
Таксама паведамляецца, што іранскі дрон нанёс удар на авіябазе Алі-Ас-Салем у Кувейце, там пацярпелі трое вайскоўцаў.