Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці
Прапагандысцкі палітолаг выказаў словы падтрымкі Ірану.
«Разлічваю на тое, што ўлады ў Тэгеране падрыхтаваліся належным чынам. Нягледзячы на пэўную падтрымку саюзнікаў і сяброўскіх краін, Іран можа разлічваць пераважна на ўласныя сілы», — напісаў Аляксадр Шпакоўскі.
«Варта пажадаць мужнасці і стойкасці іранскаму народу і кіраўніцтву краіны. Вораг абавязкова працягне спробы ўнутранай дестабілізацыі на фоне знешняй агрэсіі. Спроба фізічнай ліквідацыі лідараў Ірана нават без фармальнага абвяшчэння вайны сведчыць аб канчатковым замацаванні тэрарыстычных практык у палітыцы асобных дзяржаў. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: калі можна аднаму, чаму іншыя павінны сябе абмяжоўваць? І да чаго ў канчатковым выніку прыйдзе чалавецтва?» — дадаў ён.
Па яго словах, на сучасным этапе толькі наяўнасць ядзернай зброі і палітычная воля да яе выкарыстання можа быць гарантыяй сувэрэнітэту і бяспекі.
«Агрэсія супраць Ірана несумненна ўзбудзіць рэшткі вар’ятаў унутры Беларусі, а таксама падбадзёрыць беглых з Радзімы. Там, дарэчы, змяняецца канфігурацыя: палітычны цэнтр канчаткова перамясціўся з Вільні ў Варшаву, «новая апазіцыя» ствараецца ў Берліне, а Кіеў імкнецца адыграць асноўную ролю ў ціску на Беларусь, стаўшы пунктам прыцягнення найбольш адмарожаных экстрэмісцкіх элементаў», — падрахаваў Шпакоўскі.
Чытайце таксама:
Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране
Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам
Іран вырашыў адмовіцца ад усіх запасаў узбагачанага ўрану па патрабаванні ЗША