Лукашэнка наведвае малочна-таварнае прадпрыемства ў Лагойскім раёне
Сёння ён прыехаў на малочна-таварны комплекс «Нястанавічы-Агра», піша БелТА.
Ён падкрэсліў, што на сельскагаспадарчых прадпрыемствах у пытанні арганізацыі ўтрымання жывёлы і ў цэлым павінен быць ідэальны парадак: «Гэта залог здароўя і захаванасці жывёл, а ў канчатковым выніку — і эканамічнага выніку».
Лукашэнка таксама пагаварыў з ураджэнцам Малі Шака Кейту, якога тут усе завуць Фёдаравіч.
Кейту працуе галоўным заатэхнікам. Калісьці менавіта ў Беларусі ён атрымаў адукацыю па сельскагаспадарчым профілі.
Лукашэнка заклікаў не адчуваць сябе чужынцам і ў поўнай меры патрабаваць ад усіх выканання тэхналогій і дысцыпліны. «Ты — беларус. І ты павінен усіх прымушаць працаваць», — падкрэсліў ён.