БЕЛ Ł РУС

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны

28.02.2026 / 12:43

Nashaniva.com

У нядзелю, 1 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў.

Уначы -5…+1°С, па захадзе да +4°С, максімальная ўдзень +6…+12°С, па поўдні да +15°С.

У панядзелак месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Уначы -3…+2°С, максімальная ўдзень +1…+8°С, месцамі па захадзе +9…+11°С.

У аўторак ноччу -5…+2°С, максімальная ўдзень +1…+7°С, па паўднёва-заходняй частцы да +9°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула