З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку
Ад сёння гандлёвы цэнтр, што на вуліцы Прытыцкага, 156/2 у Мінску, уводзіць платную начную стаянку.
З 1 сакавіка па 1 чэрвеня 2026 года на шматузроўневым паркінгу будзе дзейнічаць начны тарыф:
— з 00:00 да 07:00 — 10 рублёў за ноч
— з 07:00 да 23:59 стаянка застаецца бясплатнай.
Зразумела, рэзону пакідаць машыну на платнай халоднай паркоўцы няма. Гэта робіцца для таго, каб жыхары суседніх дамоў надоўга не займалі парковачныя месцы, проста кідаючы свае машыны ў «Грын Сіці».