Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $350
Жыццём у кватэры без аздаблення ўжо нікога не здзівіш. Людзі неяк уладкоўваюцца ў голых сценах — як сваіх, так і арэндных. Часам здзіўляе толькі цана, якую некаторыя арэндадаўцы ўстанаўліваюць за здым негатовых метраў.
Зараз у «Мінск-Свеце», які славіцца такім тыпам жылля, здаецца аднапакаёўка за $350. З выгод — толькі старая мэбля і дыван. Пры гэтым для будучых кватарантаў яшчэ і прыдумалі штрафную сістэму, піша Onliner.by.
Кватэра знаходзіцца ў доме на вуліцы Ніколы Тэслы, 23. Яна даволі прасторная — 51 кв. м. На такой плошчы можна занаваць вялікую спальню і гасцёўню з кухняй. Праўда, зараз перагародак у кватэры няма. Нават ванны пакой і туалет не маюць дзвярэй.
Уласнік апісвае перавагі прапановы:
— Праведзена вада, усталяваны туалет і душавая кабіна, рукамыйнік, пральная машына, дзве вялікія канапы, невялікая кухня. Сцены без рамонту, на падлозе таксама няма пакрыцця.
Зняць такое аскетычнае жыллё ў арэнду можна за $350.
Але для тых, хто гатовы жыць у спартанскіх умовах, выстаўлены пэўныя патрабаванні:
— Дамова роўна на адзін год. Пры выездзе раней чым праз год — штраф $350. Пры больш доўгай арэндзе цана дамоўная. Аплачваюцца першы і апошні месяц.