БЕЛ Ł РУС

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

28.02.2026 / 16:10

Nashaniva.com

У небе над Дубаем прагучала каля пяці выбухаў. Сляды працы СПА ў раёнах Dubai Hills Mall, Дубай Марына і над галоўным гарадскім пляжам. 

Паведамляецца, што адну з іранскіх ракет збілі проста над пяцізоркавым гатэлем Atlantis The Royal, які знаходзіцца на штучным востраве Пальма-Джумейра.

Другую іранскую ракету збілі проста над самым высокім у свеце колам агляду «Вока Дубая», вышыня якога складае каля 250 метраў. Атракцыён размешчаны на штучным востраве Bluewater побач з раёнам Дубай Марына.

Гэта кола робіць поўны абарот прыкладна за 38 хвілін і можа адначасова прыняць да 1750 пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Аэрапорты Дубая прыпынілі працу

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

МЗС заклікае ўстрымацца ад паездак на Блізкі Усход

Каментары да артыкула