Іран нанёс удар па міжнародным аэрапорце Кувейта
Беспілотнік атакаваў аэрапорт Кувейта, ёсць пацярпелыя, паведамілі ва ўпраўленні цывільнай авіяцыі Кувейта.
Скрыншот з відэа
«Беспілотнік атакаваў міжнародны аэрапорт Кувейта, у выніку некалькі супрацоўнікаў атрымалі лёгкія раненні, а пасажырскаму тэрміналу T1 нанесеныя невялікія матэрыяльныя страты», — паведаміла газета The Kuwait Times са спасылкай на прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі Кувейта Абдулу ар-Раджы.
Пазней стала вядома, што пры гэтай атацы пацярпелі 12 чалавек.
Таксама паведамляецца, што іранскі дрон нанёс удар на авіябазе Алі-Ас-Салем у Кувейце, там пацярпелі трое вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне
Рэзідэнцыя аяталы Хаменэі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома
У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА