Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся
Следчы камітэт паведаміў некаторыя падрабязнасці пра трагедыю, якая сёння здарылася ў Мінску на Свіслачы і ў выніку якой памёр мужчына.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, днём 28 лютага жанчына і мужчына сплаўляліся на сапбордзе па рацэ Свіслач. Праязджаючы каля дома №32а на праспекце Незалежнасці, яны вырашылі сфатаграфавацца каля вадаспада.
У нейкі момант мужчына страціў раўнавагу, ударыўся галавой аб бетонную канструкцыю пешаходнага моста і ўпаў у ваду. Жанчына дастала яго з вады ўжо без прытомнасці і выклікала хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць.
Чытайце таксама:
У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе
19‑гадовая дзяўчына, што не ўмее плаваць, пайшла на Мінскім моры сустракаць світанак на сапбордзе