БЕЛ Ł РУС

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва

1.03.2026 / 12:24

Nashaniva.com

Армузскі праліў адкрыты для танкераў «да далейшага паведамлення», паведаміў экс-камандуючы КВІР і сакратар Рады па вызначэнні палітычнай мэтазгоднасці генерал Махсэн Рэзаі. Яго заяву цытуе Financial Times.

Армузскі праліў лічыцца адным з найважнейшых марскіх гандлёвых шляхоў у свеце: праз яго транспартуецца каля пятай часткі глабальных паставак нафты і газу.

Учора Іранскае агенцтва Tasnim, якое звязваюць з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, са спасылкай на крыніцы паведаміла пра закрыццё праліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула