У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі
Кіраўнік разведкі іранскай паліцыі генерал-лейтэнант Галамрэза Рэзаян загінуў у выніку ўдараў ЗША і Ізраіля па Іране.
«Генерал Галамрэза Рэзаян, кіраўнік нацыянальнай паліцэйскай разведкі, быў забіты ў выніку ўчорашніх варожых нападаў», — паведаміла інфармацыйнае агенцтва Fars разам з іншымі іранскімі СМІ.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла пра поўную ліквідацыю вярхоўнага вайсковага камандавання Ірана. Падчас кропкавых авіяўдараў па Тэгеране былі знішчаны адразу сорак высокапастаўленых камандзіраў, заявілі ў ЦАХАЛ.