БЕЛ Ł РУС

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску

1.03.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Цудам ніхто не пацярпеў.

Сёння раніцай у Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, якое магло мець цяжкія наступствы. Малады кіроўца ярка-зялёнага BMW не змог утрымаць машыну на дарозе падчас руху па вуліцы Якуба Коласа.

У раёне дома №9 машына выехала на тратуар, пратараніла дарожныя знакі і святлафор, пасля чаго вылецела на прыпынак грамадскага транспарту.

За рулём машыны знаходзіўся 20‑гадовы хлопец. Паводле папярэдніх звестак, ён не справіўся з кіраваннем.

На шчасце, у гэты момант ні на самім прыпынку, ні каля святлафора не было мінакоў, таму абышлося без пацярпелых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула