БЕЛ Ł РУС

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

2.03.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Ізраільскія вайскоўцы абвясцілі пра пачатак нанясення ўдараў па пазіцыях «Хезбалы» ў Ліване.

Гэтыя дзеянні з'яўляюцца «адказам на абстрэлы Ізраіля «Хезбалой», гаворыцца ў заяве.

Паводле звестак агенцтва Reuters, відавочцы паведамілі аб ударах у паўднёвых прыгарадах Бейрута.

Армія абароны Ізраіля заклікала жыхароў больш за 50 вёсак у Ліване эвакуявацца пасля таго, як падтрыманая Іранам «Хезбала» абстраляла Ізраіль ракетамі.

«У мэтах вашай бяспекі вы павінны неадкладна эвакуіравацца са сваіх дамоў і перамясціцца як мінімум на 1000 метраў ад вёсак у адкрытыя месцы», — гаворыцца ў папярэджанні.

«Любы, хто знаходзіцца побач з членамі «Хезбалы», яе аб'ектамі ці ваеннымі сродкамі, падвяргае сваё жыццё небяспецы», — гаворыцца ў заяве Ізраіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула