БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам

2.03.2026 / 08:26

Nashaniva.com

З'явілася інфармацыя пра першыя значныя страты амерыканскай тэхнікі — знішчальнік F-15 разбіўся ў Кувейце. 

Пілот F-15 катапультаваўся. Пасля прызямлення на зямлю амерыканскага вайскоўца знайшлі мясцовыя жыхары, якія аказалі яму першую дапамогу. Некаторыя каналы пішуць, што пілотаў было двое.

Відэа з месца здарэння з'явіліся ў сеціве.

Пазней амерыканскі прадстаўнік паведаміў, што самалёт F-15 быў збіты ў Кувейце ў выніку «сяброўскага агню».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула