БЕЛ Ł РУС

19‑гадовы хлопец вынес махлярам усе грошы бацькоў

2.03.2026 / 08:48

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася мінчанка: яе 19‑гадовы сын вынес з дому сямейны ашчадак і не выходзіць на сувязь. Жанчына выказала здагадку, што ён пад уплывам ашуканцаў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Сапраўды, маладзён стаў ахвярай аферыстаў, якія пад выглядам замены лічыльнікаў выпыталі код з SMS, а пасля патэлефанавалі ў месенджары і прыстрашылі крымінальнай справай.

Запалохаўшы ператрусам і канфіскацыяй грошай, яны пераканалі яго «задэклараваць» сямейны ашчадак.

Хлопец узяў з дому больш за 50 000 рублёў, склаў у заплечнік і схаваў у парку, даслаўшы каардынаты суразмоўцу.

Але аператыўнікі паспелі адшукаць маладога чалавека да таго, як пасярэднік забраў гатоўку з тайніка. Грошы будуць вернутыя бацькам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула