БЕЛ Ł РУС

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены

2.03.2026 / 12:13

Nashaniva.com

28 лютага ў Беларускім доме ў Вільні адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам, падчас якой было абвешчана пра аднаўленне віленскай суполкі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», піша «Віцебская Вясна». 

Фота: «Віцебская Вясна»

Павел Севярынец адзначыў, што ў Вільні сабралася неабходная паводле статута колькасць людзей для стварэння суполкі.

Ён таксама паведаміў, што цягам найбліжэйшых месяцаў плануецца правядзенне аб’яднаўчага партыйнага сходу, улічваючы раскол у БХД на дзве плыні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула