СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты
Тры амерыканскія знішчальнікі F-15 былі збітыя над Кувейтам памылкова «сяброўскім агнём».
Паводле заявы амерыканскага вайсковага ведамства, інцыдэнт адбыўся ў момант высокай актыўнасці ў паветранай прасторы, калі сістэмы супрацьпаветранай абароны Кувейта працавалі ў рэжыме поўнай баявой гатоўнасці.
«Падчас актыўных баявых дзеянняў, якія ўключалі атакі з боку іранскай авіяцыі, балістычных ракет і беспілотнікаў, знішчальнікі ВПС ЗША былі памылкова збітыя кувейцкімі сродкамі СПА», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнага камандавання УС ЗША.
Усе шэсць членаў экіпажаў паспяхова катапультаваліся.