БЕЛ Ł РУС

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна

2.03.2026 / 15:35

Nashaniva.com

«Яго прымусілі замаўчаць».

Дачка Умара Джабраілава заявіла, што яе бацька не скончыў жыццё самагубствам. Паводле слоў Альвіны, яго «прымусілі замаўчаць праз датычнасць да справы Эпштэйна і Трампа», піша Mash.

Джабраілаў быў адным з самых аўтарытэтных чачэнцаў у расійскім грамадскім жыцці.

У 2000 годзе ён нават балатаваўся ў прэзідэнты Расіі. У розны час у яго былі раманы з Наомі Кэмпбел і Ксеніяй Сабчак, ён згадваўся ў спісах Эпштэйна.

Экс-сенатар перапісваўся з памочніцай фінансіста Гіслейн Максвел і абмяркоўваў сустрэчы з ёй. У злітых файлах знайшлі фота Джабраілава — на ім бізнэсмен займаўся каратэ. Сам Джабраілаў заяўляў, што не памятае, дзе і калі яно зроблена.

Былога сенатара ў цяжкім стане знайшлі ўначы ў Маскве, у апартаментах на Цвярской, побач быў пісталет Luger.

Ён не пакінуў перадсмяротнай запіскі, перш чым скончыць жыццё самагубствам.

Джабраілаву было 68 гадоў. Ён быў членам «Адзінай Расіі» да 2017 года. 5 снежня 2017 года Джабраілаў быў выключаны з партыі «ў адпаведнасці з пунктам статута партыі за дзеянні, якія дыскрэдытуюць партыю і наносяць шкоду яе палітычным інтарэсам». У чэрвені 2017 года яго затрымалі за хуліганства. У жніўні 2017 года ў сваім нумары адкрыў агонь з узнагароднага пісталета. У 2020 годзе ў яго ўжо была спроба самагубства.

Папярэдне, яго пахаваюць заўтра ў Чачні.

Альвіна Джабраілава — мастачка, яна жыве ў Манака і займаецца творчасцю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула