БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку

2.03.2026 / 16:48

Nashaniva.com

2 сакавіка ўдзень у ратавальныя службы паступіла паведамленне пра магчымую небяспеку абрушэння пуцеправода над чыгуначнымі пуцямі на вуліцы Карла Маркса ў Бабруйску.

Фота: Bobrlife

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, яны пабачылі, што пешаходная дарожка ўздоўж пуцеправода сапраўды нахілілася.

Небяспечную тэрыторыю адразу абгарадзілі, а рух транспарту перанакіравалі па іншых вуліцах.

Таксама на месцы здарэння адбылося выязное пасяджэнне гарадской камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Чытайце таксама:

У Мінску спыніўся рух тралейбусаў на праспекце Незалежнасці

Руку мінчанкі зацягнула ў цестараскатвалку: вызваляць жанчыну давялося з дапамогай бензарэза

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе

Каментары да артыкула