Падраздзяленні МНС дэмантавалі аварыйную частку пуцеправода ў Бабруйску
Спецыяльная камісія па надзвычайных сітуацыях на чале са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама выехала да пашкоджанага моста, каб вырашыць далейшы лёс канструкцыі. Мост на вуліцы Карла Маркса эксплуатуецца з 1972 года і ўключаны ў планы гарадскіх уладаў па рэканструкцыі, бо патрабуе абнаўлення, піша прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Пуцеправод праходзіць над чыгуначнымі пуцямі. Раней стала вядома пра пашкоджанне адной з частак канструкцыі: выявілі нахіл пешаходнай дарожкі, а пазней — дэфармацыю апорнай бэлькі пешаходнай часткі. У сувязі з гэтым рух у гэтым месцы часова перакрылі, а транспартныя маршруты змянілі.
Супрацоўнікі МНС правялі дэмантаж аварыйнага ўчастка. Мясцовыя ўлады прынялі неабходныя меры для гарантавання бяспекі жыхароў.
Чытайце таксама:
У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку