БЕЛ Ł РУС

На пажары ва Ушачах загінулі маці і сын

3.03.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася вечарам 2 сакавіка, паведамляе СК.

Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі выявілі целы 67‑гадовай гаспадыні кватэры і яе 47‑гадовага сына.

Асяродак узгарання — канапа, на якой знаходзілася гаспадыня кватэры.

Суседзі паведамілі следчаму, што загінулыя злоўжывалі алкаголем, а жанчына часта курыла ў ложку.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула