Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана
Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт агучыла ключавыя задачы маштабнай вайсковай кампаніі «Эпічная лютасць», якую праводзяць Злучаныя Штаты супраць іранскага рэжыму.
Фота: CENTCOM / X
Паводле заявы, прэзідэнт Дональд Трамп вызначыў мэты аперацыі для гарантавання нацыянальнай бяспекі ЗША і стабільнасці ў свеце.
Кэралін Лівіт вылучае наступныя мэты аперацыі.
Дэмілітарызацыя — знішчэнне ўсіх ракетных запасаў і вытворчых магутнасцяў Ірана, а таксама поўны разгром вайскова-марскіх сіл краіны.
Барацьба з тэрарызмам — нейтралізацыя іранскіх проксі-груп, якія дэстабілізуюць рэгіён.
Ядзерная бяспека — канчатковае гарантаванне таго, што Іран ніколі не зможа стварыць ядзерную боегалоўку.
Кэралін Лівіт паведаміла, што з пачатку аперацыі «Эпічная лютасць» ужо ліквідаваны 49 вышэйшых кіраўнікоў іранскага рэжыму, уключаючы вярхоўнага лідара аяталу Алі Хаменеі.
У Белым доме дадалі, што прэзідэнт Трамп лічыць гэтыя крокі неабходнымі для спынення 47‑гадовай агрэсіі Ірана супраць Заходняй цывілізацыі.
«Амерыка пераможа — тэрарысты будуць разгромленыя», — рэзюмавала прэс-сакратарка, адзначыўшы, што час «слабасці і баязлівасці» ў дачыненнях з Тэгеранам скончыўся.