БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенай фатографцы Наталлі Бачурынскай змякчылі прысуд. Яе выпусцілі на волю

3.03.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Прысуд перагледзелі падчас апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

У Гомельскім абласным судзе 13 студзеня Наталлю Бачурынскую асудзілі паводле арт. 361‑2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 500 базавых адзінак (22 500 рублёў).

Як даведалася «Гомельская вясна», падчас разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачванне з «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці» на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК).

У выніку, улічваючы кепскі стан здароўя, Наталлі змякчылі прысуд і прызначылі тры гады хатняй хіміі.

Наталля Бачурынская шмат фатаграфавала прыроду, асабліва птушак, яе добра ведалі ў ліквідаванай уладамі арганізацыі арнітолагаў-аматараў «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула