Сіноптыкі расказалі пра невялікае пахаладанне
Прагноз надвор’я на 4—6 сакавіка.
У сераду месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабая імгла і галалёд. Месцамі на дарогах галалёдзіца.
Ноччу 0…-5°С, па захадзе краіны +1…+4°С; максімальная ўдень +4…+10°С, па Брэстскай вобласці да +13°С.
У чацвер месцамі чакаюцца мокры снег і дождж.
Ноччу 0…-5°С, максімальная ўдень +1…+8°С, па захадзе рэспублікі да +10°С.
6 сакавіка, у пятніцу ноччу 0…-6°С, пры праясненнях па поўначы краіны — да -11°С, максімальная ўдень ад 0°С па ўсходзе да +10°С па паўднёвым захадзе.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no