БЕЛ Ł РУС

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

3.03.2026 / 13:40

Nashaniva.com

63‑гадовы мастацтвазнаўца і фотамастак быў звольнены яшчэ ў кастрычніку 2025 года. Цяпер яго пасаду зойме архітэктарка Настасся Каласоўская.

Міхаіл Баразна ўзначальваў Акадэмію мастацтваў 15 гадоў — з 2010 года. Ён адзначыўся ў 2020 годзе — БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў.

У свой час ішла гаворка пра тое, што ён дарасце да міністра культуры, але не склалася. За рэпрэсіі супраць студэнтаў Баразну ў 2021‑м уключылі ў санкцыйныя спісы.

Яго месца заняла 51-гадовая архітэктарка Анастасія Каласоўская, якая працавала ў гэтай жа ВНУ на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула