БЕЛ Ł РУС

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў

3.03.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Цела падчас пошукавай аперацыі каля 11 гадзін сёння, 3 сакавіка, знайшлі валанцёры атрада «Анёл». У атрадзе пацвердзілі, што гэта Павел Калашнікаў, піша Onliner.by.

Цела ляжала каля берага на паверхні вады. Непадалёк — кавярні, бары і музей скейтбордынгу, размешчаныя ў заводскіх памяшканнях.

— Мы падзяліліся на тры групы. Адна абследавала дно ракі з дапамогай спецыяльнага абсталявання, дзве іншыя вывучалі берагавую частку Свіслачы. У нейкі момант адзін з валанцёраў заўважыў нешта падобнае да чорнага пакета. Ён падцягнуў яго доўгай палкай, і аказалася, што гэта куртка, а затым стала зразумела, што перад намі цела чалавека, — распавёў Onliner адзін з відавочцаў.

Павел Калашнікаў знік у ноч з 26 на 27 снежня. Хлопец адпачываў у начным клубе Modul Art Platform, пасля пятай гадзіны раніцы выйшаў на вуліцу і знік.

— Дзякуючы камерам відэаназірання, усталяваным на суседніх установах (за прадастаўленыя запісы асобны дзякуй), удалося высветліць, што Павел у перыяд з 05:30 да 05:40 раніцы выйшаў з клуба і накіраваўся ў бок інтэрнатаў БДУ, затым падышоў да стаянкі. Каля 06:00 ён развярнуўся і пайшоў назад да клуба. На гэтым яго сляды губляюцца, — распавядаў кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Сірыус» Павел Яхімовіч.

Пошукі Паўла ўскладняліся з-за няпростых умоў надвор'я. На працягу студзеня і лютага тэрыторыю прачэсвалі валанцёры, супрацоўнікі МНС і АСВОДа некалькі разоў ускрывалі лёд, але знайсці зніклага тады не ўдалося. З адлігай пошукі былі адноўленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула