БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму

3.03.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Гітанас Наўседа не толькі параніў руку, але і разбіў брыво, піша Delfi.lt.

Скрыншот відэа Delfi.lt

«Зараз, напэўна, сотні людзей падаюць на вуліцах і атрымліваюць траўмы. Я здолеў упасці на роўным месцы, у гасцінай, паслізнуўся: упаў, ударыўся галавой аб цвёрдую мэблю, рукой спрабаваў змякчыць удар і зачапіўся за востры прадмет, таму парваў мяккія тканкі рукі. Быў пашкоджаны нерв, не перарваны, але сур’ёзна пашкоджаны. На твары рана зажыве, а вось рука будзе гаіцца даўжэй, бо з-за пашкоджання нерва нямеюць пальцы, асабліва сярэдні. Але, думаю, гэта да лепшага, магчыма, гэта абароніць мяне ад дэманстрацыі непрыстойных жэстаў», — пажартаваў прэзідэнт.

Ён запэўніў, што з яго здароўем усё ў парадку.

«У мяне са здароўем усё добра, я нават адчуваю сябе крыху мацнейшым, імунная сістэма мабілізаваная», — сказаў Наўседа.

Наўседу тыдзень таму прааперавалі з-за рванай раны на руцэ. Ноч пасля аперацыі ён правёў у бальніцы. Прыблізна ў той жа час каля дома прэзідэнта быў знесены нелегальны плот. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтыя дзве падзеі не звязаныя паміж сабой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула