Упершыню ў гісторыі айчыннага футболу жанчына будзе працаваць на матчах вышэйшай лігі галоўным арбітрам
У 2026 годзе Вольга Блоцкая абслужыць матчы вышэйшай лігі мужчынскага чэмпіянату Беларусі, піша football.by.
Раней жанчыны прыцягваліся да матчаў вышэйшай лігі ў ролі памочнікаў суддзі, а непасрэдна Вольга працавала галоўным арбітрам на сустрэчах Кубак Беларусі па футболе.
Найбольш памятны прыклад — сустрэча 1/16 фіналу Кубка краіны, у якой «Слонім» у серыі пасляматчавых пенальці перамог дзейнага ўладальніка трафея гродзенскі «Нёман».
Чэмпіянат краіны па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 20‑22 сакавіка, а 7‑8 сакавіка пройдуць першыя матчы 1/4 фіналу Кубка краіны.