БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ

3.03.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка, першая ракетка свету Арына Сабаленка падзялілася навіной — у яе з’явіўся новы гадаванец. Спартсменка паведаміла ў сацсетках, што ў яе «камандзе Тыгра» папаўненне, і паказала маленькага сабачку па мянушцы Эш.

Фота: instagram.com/arynasabalenka

Сабака пароды кавалер-кінг-чарльз-спаніэль адразу выклікаў захапленне ў фанатаў — многія прызналіся, што не маглі без замілавання глядзець на гэтыя кадры. На адным з фота Эш знаходзіцца на руках у хлопца тэнісісткі Георгіаса Франгуліса.

Фота: instagram.com/arynasabalenka

Фота: instagram.com/arynasabalenka

Сабакі пароды кавалер-кінг-чарльз-спаніэль звычайна вельмі актыўныя, эмацыйныя, адважныя і ласкавыя, і пры гэтым не схільныя да нервовасці. 

Фота: instagram.com/arynasabalenka

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні

Каментары да артыкула