БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

3.03.2026 / 18:55

Nashaniva.com

У Мінску плануюць пачаць будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна з участка ад плошчы Бангалор у бок вуліцы Харкаўскай, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадпрыемства «Мінскметрапраект».

Зараз вядуцца праектныя работы. Падрыхтаваная папярэдняя дакументацыя, вызначаныя магчымы маршрут і размяшчэнне станцый. Пры гэтым канчатковыя рашэнні могуць змяняцца ў залежнасці ад транспартнай схемы і планаў забудовы.

Будаўніцтва плануецца весці паэтапна. Першы ўчастак будзе весціся ад плошчы Бангалор у напрамку вуліцы Харкаўскай. На станцыі «Пушкінская» прадугледжваецца перасадка на другую лінію, а наступная станцыя ў раёне вуліцы Харкаўскай часова стане канцавой.

Чытайце таксама:

Мінскае метро атрымае з Расіі 15 новых вагонаў

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?

Для паскарэння будаўніцтва метро ў Мінску закупілі другую «Алесю»

За пяць гадоў у Мінску адкрыюць тры новыя станцыі метро

Каментары да артыкула