БЕЛ Ł РУС

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

4.03.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Паўднёвае камандаванне ЗША абвясціла аб пачатку актыўнай фазы барацьбы сумесна з вайскоўцамі гэтай краіны супраць транснацыянальных злачынных груповак на тэрыторыі Эквадора.

Аперацыя стартавала 3 сакавіка. Амерыканскія вайскоўцы аб'ядналі намаганні з узброенымі сіламі Эквадора, каб ліквідаваць арганізацыі, якія прызнаныя тэрарыстычнымі. Гаворка ідзе пра наркакартэлі, якія дзесяцігоддзямі дэстабілізуюць рэгіён праз гвалт і карупцыю.

On March 3, Ecuadorian and U.S. military forces launched operations against Designated Terrorist Organizations in Ecuador. The operations are a powerful example of the commitment of partners in Latin America and the Caribbean to combat the scourge of narco-terrorism.

Together,… pic.twitter.com/MrkKZcrDbs

— U.S. Southern Command (@Southcom) March 4, 2026

«Разам мы прымаем рашучыя меры для барацьбы з наркатэрарыстамі, якія ўжо даўно сеюць тэрор, гвалт і карупцыю сярод грамадзян усяго паўшар'я», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Паўднёвага камандавання генерал Фрэнсіс Донаван высока ацаніў «непахісную адданасць эквадорскіх узброеных сіл гэтай барацьбе, іх мужнасць і рашучасць, праяўленыя падчас дзеянняў супраць наркатэрарыстаў у іх краіне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула