У Мінску 8 сакавіка перакрыюць праспект Незалежнасці
Праспект будзе перакрыты ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі ў першай палове дня.
Згодна з рашэннем Мінгарвыканама, рух будзе забаронены:
— з 9:00 да 14:30 — па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Жасмінавай да вуліцы Філімонава;
— з 11:30 да 13:30 — па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Філімонава да вуліцы Калініна.
Рух будзе абмежаваны ў сувязі з правядзеннем забегу ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.