БЕЛ Ł РУС

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку

4.03.2026 / 09:14

Nashaniva.com

«Ніводнага дня», — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі.

Фота: Valeriy Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не брала адпачынак. Пра гэта яна паведаміла вясковай настаўніцы з Драгічынскага раёна Іне Якоўчык падчас экскурсіі па Палацы Незалежнасці, паведаміў тэлеграм-канал Драгічынскага райвыканкама.

— Я 11 гадоў не была ў адпачынку. Ніводнага дня. У нас адпачынак згодна з графікам Лукашэнкі: ён у адпачынак не ходзіць, мы, адпаведна, таксама, — пракаментавала яна.

Прэс-сакратар адзначыла, што дзяржаўныя мерапрыемствы не могуць быць пастаўленыя на паўзу на некалькі тыдняў, а ў прэс-службе кожны адказвае за свой напрамак працы.

Эйсмант дадала, што як дастаткова публічны чалавек яна «не мае варыянтаў і шанцаў расслабіцца» і заўсёды павінна ўмець і расказаць, і адказаць на любое пытанне, і трымаць твар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула