БЕЛ Ł РУС

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka

4.03.2026 / 10:08

Nashaniva.com

Прычына — у няспраўнасці сервернага абсталявання правайдара.

Фота: Onliner.by

Збой у працы зарадных станцый Malanka адбыўся ў краіне. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, паведамілі БелТА ў кампаніі «Беларуснафта».

Па прычынах, якія не залежаць ад кампаніі «Беларуснафта», Таксама недаступныя спецыяльны мабільны дадатак для кіроўцаў электрамабіляў і адміністрацыйная панэль дыспетчарызацыі.

«Прычына — у няспраўнасці сервернага абсталявання правайдара», — патлумачылі ў кампаніі.

Спецыялісты працягваюць аднаўленне сістэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула