БЕЛ Ł РУС

Сбер Банк стварыў уласную страхавую кампанію

4.03.2026 / 15:22

Nashaniva.com

«СБС-поліс» зарэгістравалі 9 студзеня, звярнула ўвагу Infotrans Media Belarus.

Фота: OL

Кампанія атрымала ліцэнзію на страхавую дзейнасць ад Міністэрства фінансаў у сярэдзіне лютага.

«СБС-поліс» будзе аказваць паслугі па добраахвотных відах страхавання, за выключэннем страхавання жыцця. Размешчана яна ў Мінску на праспекце Незалежнасці.

Цяпер кампанія актыўна набірае персанал.

З 2 снежня мінулага года Сбер Банк трапіў у 19‑ы пакет санкцый ЕС. А ў маі запусціў свае плацежныя стыкеры. На пачатку 2022 года банк трапіў пад блакіруючыя санкцыі ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула