БЕЛ Ł РУС

Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу

4.03.2026 / 19:34

Nashaniva.com

Пасажыры, якія набылі квіткі ў Дубай або з Дубая з датай вылету да 31 сакавіка 2026 года ўключна і вырашылі адмовіцца ад паездкі, могуць вярнуць кошт квітка без штрафаў. Аформіць вяртанне можна па месцы пакупкі да даты вылету, пазначанай у квітку, паведаміла авіякампанія «Белавія».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

На гэты момант рэгулярныя рэйсы з Беларусі ў ААЭ і назад скасаваныя да 6 сакавіка ўключна. Замест іх арганізаваныя вывазныя рэйсы з Дубая.

Паведамляецца, што авіякампанія атрымлівае актуальную інфармацыю ад органаў кіравання паветраным рухам замежных дзяржаў пра змяненні абмежаванняў і карэктуе расклад палётаў у адпаведнасці з новымі звесткамі.

У выпадку адмены рэйса пасажырам паведаміць авіякампанія або турыстычны аператар праз кантактныя звесткі, пазначаныя пры рэзерваванні. Важна пераканацца, што ў рэзервацыі ёсць актуальны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты, да якіх ёсць доступ падчас паездкі.

Чытайце таксама:

Яшчэ адзін самалёт «Белавіі» вылецеў з Дубая ў Мінск

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

Каментары да артыкула