«Белавія» выканала вывазны рэйс з Амана
Рэйс BRU-9322 прызямліўся ў мінскім аэрапорце а 8:50.
Ілюстрацыйнае фота «Белавія»
Самалёт вылецеў з аэрапорта Салала ўчора ў 23:20 па мясцовым часе. На борце знаходзіліся 164 пасажыры.
Рэйс выконваўся з прамежкавай пасадкай у горадзе Актау ў Казахстане для запраўкі.
Раней «Белавія» выканала два рэйсы з ААЭ.