Аўстрыйская ВНУ адкрыла набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай
Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах.
Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў аўстрыйскім Цэнтры менеджменту Інсбрука (MCI). Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай, паведамляе прэс-служба палітыка.
Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначаная для людзей з досведам грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферы абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.
Навучанне праходзіць на англійскай мове.
Стыпендыя даецца на першы год навучання з магчымасцю падаўжэння пры ўмове добрых акадэмічных вынікаў. Памер падтрымкі складае €13 500 у год.
Падрабязнасці і спіс даступных праграм — па спасылцы.