БЕЛ Ł РУС

Шры-Ланка падоўжыць візы турыстам, што засталіся на востраве з-за канфлікту на Блізкім Усходзе

5.03.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Візы падоўжыць бясплатна на 14 дзён з даты іх сканчэння.

The Treveler.org

Улады Шры-Ланкі вырашылі бясплатна падоўжыць візы турыстам, якія засталіся з-за адмены рэйсаў на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі са спасылкай на галоўнае кансульскае ўпраўленне МЗС Беларусі.

Дэпартамент іміграцыі і эміграцыі Шры-Ланкі падоўжыць візы турыстам, якія не змаглі вылецець з-за адмены рэйсаў у краінах Блізкага Усходу. Візы падоўжыць бясплатна на 14 дзён з даты іх сканчэння.

Каб скарыстацца гэтай магчымасцю, турыстам трэба падаць доказы немагчымасці вылету. Гэта могуць быць пасадачныя талоны, паведамленні пра адмену рэйса або пацверджанні авіякампаніі.

Падоўжанне візы афармляюць у іміграцыйным офісе аэрапорта Шры-Ланкі.

Раней улады Тайланда абвясцілі пра ўвядзенне часовых мер падтрымкі для замежных турыстаў, якія засталіся ў краіне з-за крызісу на Блізкім Усходзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула