Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны
З разліку 110 еўра на чалавека на тыдзень.
Фота: Karol Serewis / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Цэнтральны банк Швецыі (Sveriges Riksbank) заклікаў грамадзян краіны трымаць дома запас наяўных грошай на тыдзень — 1000 шведскіх крон (каля $110) на чалавека, каб у выпадку вайны, кібератакі або крызісу можна было набыць прадукты, лекі і прадметы першай неабходнасці, паведамляе Bloomberg.
Акрамя наяўных грошай, шведам рэкамендуецца мець карты некалькіх банкаў і карыстацца мясцовым сэрвісам анлайн-плацяжоў Swish.
У цэнтрабанку тлумачаць, што доступ да розных спосабаў аплаты зніжае рызыку застацца без магчымасці праводзіць плацяжы ў выпадку часовых збояў у працы фінансавай сістэмы.
Плацежная сістэма Швецыі ўразлівая з-за высокага ўзроўню лічбавізацыі. Толькі 10% усіх плацяжоў праводзіцца наяўнымі грашыма.