БЕЛ Ł РУС

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку

5.03.2026 / 14:55

Nashaniva.com

На 36‑гадовага замежніка, які жыў разам з мінчанкай і яе сынам, завялі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Жанчына спрабавала гісторыю замяць.

Гісторыя выплыла вонкі выпадкова. Пакуль маці з сужыцелем рыхтаваліся да вяселля, 9‑гадовага хлопчыка адвезлі да бабулі. Менавіта яна заўважыла на целе ўнука шматлікія сінякі і гематомы.

Дзіця прызналася, што яго збіў «новы тата». Мужчына адпірацца не стаў і патлумачыў следчым, што яшчэ ў маі мінулага года нанёс дзіцяці не менш за чатыры ўдары рамнём за «дрэнныя паводзіны».

Маці дзіцяці спрабавала ўрэгуляваць сітуацыю ўнутры сям'і і адмовілася пісаць заяву. Нягледзячы на гэта, на 36‑гадовага замежніка завялі крымінальную справу аб наўмысным прычыненні малалетняму 2017 года нараджэння лёгкага цялеснага пашкоджання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула