БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну

5.03.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Паміж Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнамі з’явіцца новая дарога. Цяпер стала вядома, дзе канкрэтна яна пройдзе і якой будзе, пішуць Мінск-Навіны.

Цяпер трапіць з Кастрычніцкага ў Маскоўскі раён на аўтамабілі можна або па праспекце Жукава, або праз кальцавую дарогу. Новая дарога, якую плануюць пабудаваць, спросціць маршруты.

У Кастрычніцкім раёне яна будзе пачынацца каля рынку «Курасоўшчына», недалёка ад 11‑й бальніцы, і ісці ў бок чыгункі Мінск — Брэст.

Над чыгуначнымі пуцямі пабудуюць мост, які прывядзе ў Брылевічы.

Вось як гэта будзе выглядаць на карце:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула