Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку
«Кожную раніцу чытаю».
Аляксандр Лукашэнка сёння, уручаючы ўзнагароды да 8 сакавіка, расказаў жанчынам, што рабіць ім, калі «хоць адзін мужык пакрыўдзіць у гэтыя дні».
«Знайдзіце магчымасць, ну, у нас жа тыкток ёсць — кожную раніцу чытаю, часам да смешнага даходзіць — але калі нехта пакрыўдзіць вас, вы напішыце мне. Я абавязкова адрэагую. А Дзмітрый Мікалаевіч [Круты], кіраўнік Адміністрацыі, ён чуе гэта, ён раней за мяне возьме гэта на кантроль», — сказаў Лукашэнка.