Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары
Гаворкі пра іх дэпартацыю няма.
Лукашэнка падпісаў сёння ўказ аб памілаванні 18 чалавек, 15 з якіх асуджаныя па палітычных артыкулах.
Паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын.
Сярод памілаваных дзве сямейныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна асуджаная, якая здзейсніла злачынства ва ўзросце 16 гадоў.