БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Азербайджана: Іран накіраваў чатыры беспілотнікі па Нахічэвані

5.03.2026 / 16:25

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Ірана накіравалі чатыры БПЛА ў бок Нахічэванскага рэгіёна для здзяйснення атак, гаворыцца ў заяве на сайце Міністэрства абароны Азербайджана.

Паводле даных ведамства, адзін з дронаў быў выведзены з ладу азербайджанскай арміяй, астатнія накіраваліся на аб’екты грамадзянскай інфраструктуры.

Сярод цэляў аказалася школа, па якой беспілотнік спрабаваў нанесці ўдар падчас заняткаў. Па афіцыйнай інфармацыі, ўдар па будынку не адбыўся: апарат упаў і выбухнуў непасрэдна паблізу школы.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў здарэнне тэрарыстычным актам і даручыў вайскоўцам быць гатовымі да адказных мераў.

Тэгеран адкідвае абвінавачанні, заявіўшы, што дроны накіраваў ізраільскі бок пад фальшывым сцягам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула