БЕЛ Ł РУС

Базу адпачынку ў Лагойскім раёне прадалі за паўмільёна даляраў

5.03.2026 / 19:53

Nashaniva.com

База адпачынку «Чмялёўка» ў Лагойскім раёне была прададзена амаль за 500 тысяч долараў і знайшла новага ўладальніка з восьмай спробы — яе выставлялі на аўкцыён больш за год.

Продаж адбыўся 5 сакавіка 2026 года на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы са зніжэннем першапачатковай цаны на 80%. Адзіны ўдзельнік таргоў набыў аб’ект за 1 394 040,45 рубля.

Уласнік атрымаў больш за тысячу квадратных метраў будынкаў і ў арэнду на 20 гадоў зямельны ўчастак плошчай 1 гектар.

У склад комплексу ўваходзяць двухпавярховы будынак базы адпачынку, двухпавярховы гасцявы дом, лазня, кацельня, воданапорная вежа і дзве артэзіянскія свідравіны.

База была пабудаваная ў 1984 годзе, аднак будынкі адноўленыя або перабудаваныя каля дзесяці гадоў таму. Побач размешчаныя два вадаёмы, а мясцовасць вядомая грыбнымі і ягаднымі месцамі. Да Лагойска адсюль 25 кіламетраў, да Плешчаніц — 20, да Мінска — 60.

Чытайце таксама:

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

У Чачэрску зноў выставілі на аўкцыён старадаўнюю сядзібу

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён

Каментары да артыкула