У Мінску тралейбус збіў на пераходзе жанчыну
Здарэнне адбылося сёння ноччу на вуліцы Гурскага.
36‑гадовая кіроўца тралейбуса пры павароце налева на вуліцу Панамарэнкі не прапусціла жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло, і збіла яе.
50‑гадовую жанчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.