БЕЛ Ł РУС

МЗС Літвы рэкамендаваў сваім грамадзянам пакінуць Беларусь

6.03.2026 / 11:04

Nashaniva.com

Пасля таго як на Блізкім Усходзе пачалася вайна, Міністэрства замежных спраў Літвы абнавіла рэкамендацыі для жыхароў, піша Delfi.lt.

Фота: Lookby.Media

МЗС рэкамендуе грамадзянам Літвы неадкладна пакінуць Іран, адмовіцца ад паездак у Ізраіль, Палесціну, Іарданію і краіны Персідскага заліва. Людзям, якія знаходзяцца ў Ліване, рэкамендуецца як мага хутчэй пакінуць гэтую краіну, пакуль гэта магчыма.

Краіны, з якіх рэкамендуецца з’ехаць: Беларусь, Расія, Украіна, Іран, Афганістан, М'янма, Паўночная Карэя, Малі, Буркіна-Фасо.

Краіны, у якія рэкамендуюць не ездзіць: Венесуэла, Гаіці, Маўрытанія, Алжыр, Лівія, Нігер, Нігерыя, Чад, Судан, Паўднёвы Судан, Эфіопія, Самалі, Эрытрэя, ЦАР, Рэспубліка Конга, Дэмакратычная Рэспубліка, Конга, Уганда, Пакістан, Папуа Новая Гвінея, Ізраіль, Палесціна, Іарданія, Бахрэйн, Ірак, ААЭ, Катар, Кувейт, Аман, Сірыя, Ліван.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула