БЕЛ Ł РУС

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы

6.03.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Шакура была бронзавай прызёркай чэмпіяната Еўропы па пляжным рэгбі — 2017.

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 35‑гадовай Марыі Шакура.

Марыя — вядомая рэгбістка, яна была капітанам зборнай Беларусі. Была бронзавай прызёркай чэмпіяната Еўропы па пляжным рэгбі — 2017.

Адначасова працавала на мэблевай вытворчасці.

Невядома, калі на Марыю завялі крымінальную справу і ці сядзела яна ў СІЗА.

Шакура судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле судзяць сотні чалавек, затрыманых па справе Гаюна, але няясна, ці ў Марыі было такое ж абвіначваванне.

Спартсменцы прысудзілі хатнюю хімію. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула